Пратэстанцтва з'яўляецца другім па колькасці кірункам у хрысціянстве. Зараз яно налічвае 466 мільёнаў прыхільнікаў. Для яго характэрна высокая ступень раздробленасці, існуе каля 200 самастойных пратэстанцкіх накірункаў.
Узнікла пратэстанцтва як вынік другога вялікага расколу ў хрысціянстве, які ў ХУІ ст. адбыўся ў каталіцкай царкве. Да ўзнікнення пратэстанцтва прывяло развіццё шырокага рэлігійнага, грамадскапалітычнага і сацыяльнакультурнага руху, які атрымаў назву Рэфармацыя (ад лац. reformatio пераўтварэнне, выпраўленне). Яна адбывалася пад лозунгам выпраўлення каталіцкай царквы, якое разумелася пераважна як пазбаўленне ад усяго залішняга і шкоднага, што было прынесена ў яе рымскім кіраўніцтвам у час сярэднявякоўя, і што не толькі не адпавядала евангельскім нормам, але і прама супярэчыла ім. Такім чынам, дзеячы Рэфармацыі заклікалі да вяртання да нормаў жыцця першапачатковага хрысціянства і барацьбы са злоўжываннямі ў царкве.
Узнікненне Рэфармацыі было выклікана многімі прычынамі. Еўрапейскае грамадства ў цэлым і каталіцкая царква як ягоная частка знаходзіліся на адным з пераломных этапаў свайго развіцця і патрабавалі змен. ІІалітычная рэчаіснасць таго часу характарызавалася наяўнасцю Свяшчэннай Рымскай імперыі - складанага дзяржаўнага ўтварэння, межы якога пастаянна мяняліся, а адносіны паміж імператарам і мясцовымі правіцелямі былі даволі неакрэсленымі. Адчувалася, што стары характар кіравання не адпавядае новым умовам. Дзяржавы, якія складалі імперыю, знаходзіліся ў працэсе дынамічнага развіцця. Іх правіцелі імкнуліся атрымаць як мага большую незалежнасць ад імператара, захаваўшы пры гэтым раўнавагу паміж уласнай уладай і ўладай мясцовых саслоўнапрадстаўнічых органаў.
Многія гарады ў гэты час ужо ператварыліся ў вялікія гандлёвыя і фінансавыя цэнтры, але іх палітычная вага заставалася нязначнай. Таму ўзмацняўся канфлікт паміж гарадамі і старымі феадальнымі структурамі кіраўніцтва, які, у рэшце рэшт, зайшоў у тупік. Дамінуючы ў палітыцы, князі і рыцары былі ў поўнай эканамічнай залежнасці ад бюргерства. Развіццё грашовага абароту вяло не толькі да адноснага абяднення старых пануючых слаёў грамадства, але і прымушала іх, у сваю чаргу, узмацняць ціск на сялян і гараджан, многія з якіх у выніку апыняліся ў абсалютна немагчымым стане.
У цэнтры еўрапейскага сацыяльнага жыцця таго часу знаходзілася каталіцкая царква. Яна была буйнейшым землеўладальнікам, кантралявала адукацыю, валодала ўласнай юрысдыкцыяй, зацвярджала прынцыпы, на якіх будаваліся кіраванне, арганізацыя грамадства, шлюб і сям'я. Такім чынам, яна выконвала ролю сацыяльнага інстытуту, які забяспечвае ідэалагічнае абгрунтаванне і санкцыю існуючаму парадку рэчаў.
Натуральна, што агульная незадаволенасць павінна была накіравацца на каталіцкую царкву. Многія з удзельнікаў грамадскіх працэсаў таго часу імкнуліся вырашыць праблемы за яе кошт. Бюргерства бачыла ў царкве апору феадальных улад і кансерватыўны інстытут наогул, які рэгламентаваў метады гаспадарання і перашкаджаў свабоднаму вырашэнню эканамічных задач. Князі і дваранства ўспрымалі яе як моцнага канкурэнта, маёмасць і правы якога яны не супраць былі б прысвоіць. Сяляне і бедныя гараджане былі незадаволены існуючым становішчам наогул і каталіцкай царквой у прыватнасці.
Былі і духоўныя прадумовы Рэфармацыі. Недахопы ў жыцці царквы, выпадкі амаральнасці і злоўжывання з боку духавенства выкрываліся і раней. Папярэднікамі Рэфармацыі з'яўляюцца прафесар Оксфардскага універсітэта Джон Уінкліф (І320І384) і прафесар Пражскага універсітэта Ян Гус (І369І4І5).
Уінкліф выступаў супраць грашовых пабораў рымскіх пап э Англіі, выказваў сумненні ў праве царквы адпускаць грахі і выдаваць індульгенцыі, настойваў на безумоўным прыарытэце Свяшчэннага ІІісання над Свяшчэнным Паданнем, адмаўляў ідэю, што ў працэсе таінства прычашчэння рэальна адбываецца пераўтварэнне хлеба і віна ў цела і кроў Хрыста. 3 падобнымі ідэямі выступаў і Ян Гус, які патрабаваў адмаўлення царквы ад яе багаццяў, куплі і продажу царкоўных пасад, забароны на гандаль індульгенцыямі, пераўтварэння дзейнасці царквы па вобразу першых хрысціянскіх суполак. За свае погляды Гус быў асуджаны царкоўным судом і спалены ў 1415 г.
Трэба адзначыць, што напярэдадні Рэфармацыі знешне каталіцкая царква была даволі жыццяздольнай і карысталася лаяльнасцю насельніцтва. У гарадах пастаянна выступалі прапаведнікі, дзякуючы вынаходніцтву кнігадрукавання,пашырыліся магчымасці для распаўсюджання духоўнай літаратуры. Вельмі папулярным было паломніцтва да святых месцаў, асабліва ў Рым. Аднак таксама стала відавочнай неадпаведнасць духоўнага ўзроўню царквы патрабаванням часу. Вышэйшае духавенства па свайму сацыяльнаму паходжанню належала да знаці і разглядала царкоўныя пасады як крыніцу багацця і ўлады. Апроч таго ў гэты час у кіраўніцтве каталіцкай царквы адбываецца маральны заняпад. Шмат у чым гэта звязана з вынікамі Адраджэння, калі сярод еўрапейскіх правячых колаў пачынае распаўсюджвацца антычная мараль, якая дапускала значна больш вольныя паводзіны, чым хрысціянская, і з пункту погляду апошняй была амаральнай. Маральная разбэшчанасць закранула і кіраўніцтва царквы. Як яскравы прыклад можна прывесці папу Аляксандра VІ (14921503), які адкрыта хваліўся сваімі палюбоўніцамі і меў ад іх 10 дзяцей. Асабліва дрэнную славу атрымаў ягоны сын Чэзарэ Борджыа, якому папа даў тытул кардынала. Ён валодаў каварным і неўтаймаваным норавам, асабіста забіваў сваіх ворагаў, рабіў у Рыме жахлівыя оргіі. Усё гэта выклікала абурэнне веруючых.
Пачынальнікам Рэфармацыі з'явіўся нямецкі прафесар тэалогіі манах Марцін Лютэр (1483 - 1546). Падставай для ягонага выступлення паслужыў гандаль індульгенцыямі. У 1517 г. каля горада Віттэнберга, дзе жыў Лютэр, гандляваў індульгенцыямі манахдамініканін Тэцэль, які актыўна рэкламаваў свой тавар і сцвярджаў, што індульгенцыя - найбольш надзейны пропуск у рай. Прыхаджане Лютэра, паверыўшы ў адпушчэчне грахоў праз індульгенцыі, пачалі прапускаць богаслужэнні.
Усё гэта прымусіла Лютэра, які быў глыбока веруючым чалавекам, задумацца аб сутнасці апраўдання грэшніка і хрысціянскай веры ў цэлым. Вынікі гэтых разважанняў у выглядзе 95 тэзісаў Лютэр абнародаваў 31 кастрычніка 1517 г. Яны былі палемічна завостраны супраць гандлю індульгенцыямі. Сэнс іх зводзіўся да сцвярджэння, што выключна праз глыбокае пакаянне і дзеянне міласці Божай чалавек атрымлівае сапраўдную веру, якая толькі і можа апраўдаць чалавека перад Богам. Што тычыцца добрых спраў (знешніх праяў набожнасці), да якіх адносіцца і набыццё індульгенцый, то яны пазбаўлены ўсякай каштоўнасці, калі не больш таго - шкодныя. Значэнне ўсяго знешняга боку культу і самой царквы, прызванай яго адпраўляць, тым самым ставілася пад пытанне.
Спачатку Лютэр не хацеў уносщь раскол у царкву, а толькі прапаноўваў абмеркаваць некаторыя пытанні, але паступова яго выказванні рабіліся ўсё больш радыкальнымі. Выступаючы на адным з публічных дыспутаў, ён заявіў, што падтрымлівае некаторыя з ідэй Гуса і лічыць, што ўлада папы і сабораў не можа распаўсюджвацца на душы хрысціян. У адказ на гэта папа Леў Х адлучыў Лютэра ад царквы і пракляў яго.Аднак ідэі Лютэра ўжо атрымалі шырокую падтрымку ў Германіі, перш за ўсё з боку князёў, абапіраючыся на якую, 10 студзеня 1520 г. ён публічна спаліў папскую булу аб сваім адлучэнні і выпусціў серыю рэзкіх артыкулаў, накіраваных супраць каталіцкай царквы, у якіх адверг панаванне царкоўнай іерархіі над свецкай уладай і прапанаваў падпарадкаваць царкву дзяржаве. Група нямецкіх князёў правяла ў сваіх уладаннях рэформы ў духу ідэй Лютэра. У 1526 г. Шпеерскі рейхстаг (сход), па патрабаванні лютэран, прыняў пастанову аб праве кожнага нямецкага князя выбіраць рэлігію для сябе і сваіх падданых. Аднак другі Шпеерскі рэйхстаг у 1529 г. адмяніў пад ціскам імператара гэтую пастанову. У адказ князілютэране заявілі пратэст. Менавіта з гэтай падзеяй звязана ўзнікненне тэрміна "пратэстанцтва", які сталі ўжываць для абазначэння кірункаў у хрысціянстве, звязаных па свайм паходжанні з Рэфармацыяй.
ІІасля дзвюх войнаў з католікамі, якіх узначальваў імператар, нямецкія князілютэране дабіліся прызнання права ўладкоўваць рэлігійнае жыццё ў сваіх землях. Па Аўгсбургскаму мірнаму дагавору, заключанаму ў 1555 г., каталіцтва і лютэранства абвяшчаліся аднолькава дапусцімымі. Іншыя канфесіі забараняліся.
Другі кірунак Рэфармацыі ў Германіі ўзначаліў Томас Мюнцэр (каля 14901525). Спачатку ён быў прыхільнікам і паслядоўнікам Лютэра. Аднак пазней ў веравучэнні і сацыяльнаэканамічных пытаннях Мюнцэр пераходзіць на больш радыкальныя пазіцыі. У яго поглядах пераважаюць містычныя матывы, ён выступае супраць царкоўнай іерархіі, рацыянальных тэалагічных сістэм "самаўпэўненых фарызееў, біскупаў і кніжнікаў" і супрацьпастаўляе ім непасрэдную "веру сэрца". Мюнцэр лічыў, што крыніцай ісціны для чалавека з'яўляецца Святы Дух, які дзейнічае ў душы. Ён прапаведаваў роўнасць паміж усімі людзьмі як дзецьмі адзінага Бога. З гэтага вынікала патрабаванне грамадзянскай роўнасці і знішчэння, прынамсі, найбольш значных кантрастаў у маёмасці. Мюнцэр выступіў з ідэяй сацыяльнай справядлівасці за ўраўняльнае альбо калектыўнае карыстанне зямлёй. Яго ідэалам з'яўлялася пабудова Царства Божага на Зямлі. Пад гэтым лозунгам адбылося паўстанне і пачалася Сялянская вайна ў Германіі (1524І525 гг.), якая скончылася паражэннем сялян і гібеллю Мюнцэра. Лютэр рэзка выступіў супраць паўстанцаў і заклікаў князёў да бязлітаснай расправы з імі.
У першай палове ХVІ ст. Рэфармацыя хутка распаўсюджваецца за межы Германіі. Адным з яе цэнтраў робіцца Швейцарыя. Спачатку на чале Рэфармацыі тут стаяў прыхадскі свяшчэннік Ульрых Цвінглі (14841531 гг.). Ягонае вучэнне вельмі блізкае лютэраўскаму, але мае больш рацыяналістычны і паслядоўны характар.У пытанні аб пабудове царквы Цвінглі заняў не пракняжацкую, як Лютэр, а дэмакратычную пазіцыю. Ён лічыў, што толькі Хрыстос з'яўляецца вечным першасвяшчэннікам, а папы незаконна прысвоілі сабе гэты тытул. Хрыстос ёсць і адзіны заступнік за людзей перад Богам. Святыя і свяшчэннаслужыцелі - залішнія пасрэднікі. Манаства, знешнія прызнакі духоўнага сану, бязшлюбнасць духавенства, чысцілішча, індульгенцыі, іконы, алтары, свечкі, музыку Цвінглі цалкам адмаўляў. Царкву ён разумеў як суполку святых, на чале якой стаіць непасрэдна Хрыстос. Дзяржава не можа дыктаваць царкве сваю волю. Наадварот, царква павінна ацэньваць адпаведнасць дзяржаўнай улады хрысціянскім ідэалам.
Частка швейцарскіх кантонаў падтрымала ідэі Цвінглі, але большасць засталася каталіцкмі. Войны паміж католікамі і пратэстантамі 1529 і 1531 гг. прывялі да вырашэння пытання па нямецкаму ўзору - улады кантонаў атрымалі права на выбар рэлігіі. Сам Цвінглі запнуў пад час другой з гэтых войкаў.
Справу Цвінглі ў Швейцарыі працягваў французскі багаслоў Жан Кальвін (1509 - 1564), які пасля смерці Лютера стаў на чале Рэфармацыі. Падзяляючы думку Лютэра аб апраўданні толькі верай, Кальвін з асаблівай рэзкасцю падкрэсліў, што сама вера гэта свабодны дар Бога, атрыманне якога не залежыць ад чалавечых намаганняў. Бог па сваёй уласнай волі з самага пачатку прадвызначыў адных людзей да выратавання, а другіх - па пагібелі. Сапраўдная і нябачная царква і ёсць саюз абраных. Аднак, паколькі шляхі Гасподні неспазнаны і ніхто не можа ведаць свайго лесу, то ўсім трэба падтрымліваць гатоўнасць да высокага абрання. Бачная царква - гэта саюз для падтрымання такой гатоўнасці. Адсюль вынікае яе права і абавязак дабівацца ад сваіх членаў правільных поглядаў і паводзін, выкарыстоўваючы адлучэнне, пакаянне і іншыя віды пакаранняў .
Пасяліўшыся ў Жэневе, Кальвін стаў не толькі на чале царквы, але і самога горада, ператварыўшы яго ў адзіную рэлігзйную суполку, цэнтр пратэстанцкай адукацыі і прытулак для адзінаверцаў. Свае рэформы ён праводзіў жорстка і паслядоўна. Была ўведзена дробная рэгламентацыя жыцця гараджан: забаранялася гучна смяяцца на вуліцы, насіць у буднія дні светлае адзенне і ўпрыгожванні, п”янства і абжорства. ІІарушальнікі караліся штрафам і турэмным зняволеннем. За больш цяжкія злачынствы было смяротнае пакаранне. Так у 1553 г. па абвінавачванню ў ерасі ў Жэневе быў спалены іспанскі вучоны Мігель Сервет.
Сваеасаблівы характар Рэфармацыя набыла ў Англіі, дзе яе ўзначаліў сам кароль Генрых VШ (1519 - 1577). Спачатку ён выступаў супраць пратэстанцтва і нават атрымаў ад папы тытул "абаронца веры". Потым Генрых VШ вырашыў развесціся са сваей жонкай Кацярынай Арагонскай і ажаніцца з яе фрейлінай прыгажуняй Ганнай Боляйн, на што папа не даў сваёй згоды. У адказ Генрых пачаў рэформу царквы. Па ягонаму загаду ў 1533 г. англійскі парламент прыняў закон аб рэлігійнай незалежнасці Англіі ад папы і зацвердзіў вярхоўныя правы ў царкоўных справах за каралём. У 1534 г. Генрых VШ абвясціў сябе кіраўніком англійскай царквы. У Англіі былі зачынены ўсе манастыры, а іх маёмасць канфіскавана на карысць каралеўскай улады. Пры гэтым было абвешчана аб захаванні каталіцкіх абрадаў і дагматаў.
Рэформа Генрыха VШ прывяла да крывавых сутыкненняў у Англіі паміж пратэстантамі і католікамі, якія доўжыліся да другой паловы ХVІ ст. Пры каралеве Елізавеце (І558І603) канчаткова складваецца дзяржаўная англіканская царква, якая ў сваім веравучэнні і кульце заняла прамежнае становішча паміж каталіцтвам і кантынентальным пратэстанцтвам. Католікі ў Англіі таксама атрымалі права на існаванне.
2. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі
Рэфармацыя на Беларусі з'яўляецца часткай агульнаеўрапейскага рэфармацыйнага руху і мела тыя ж перадумовы, што і ў іншых краінах: значныя зрухі ў эканамічным і сацыяльнакультурным жыцці, гаспадарчы ўздым, эвалюцыя гарадоў, абвастрэнне супярэчнасцей унутры правячых колаў.
Ідэі, звязаныя з Рэнесансам і Рэфармацыяй, шырока разыходзіліся па ВКЛ у выніку гандлёвых зносін з Нямеччынай і навучання мясцовых юнакоў у заходнееўрапейскіх універсітэтах. Лютэранства на Беларусі не выйшла за межы некаторых гарадскіх купецкіх абшчын, якія пераважна складаліся з немцаў. Шырокае распаўсюджанне на нашых землях атрымаў кальвінізм. Ён быў падтрыманы шырокімі коламі гараджан, шляхты і магнатаў.
Гараджан у кальвінізме вабіў прынцып таннай царквы, самакіраванне ў абшчынах, а таксама вызваленне ад падаткаў на царкву. Шляхту - патрабаванні аб секулярызацыі царкоўных земляў, а таксама магчымасць узмацнення эксплуатацыі сялян: кальвінізм адмаўляў шматлікія каталіцкія святы і прызнаваў нядзелю ў якасці адзінага дня адпачынку. Магнаты падтрымлівалі кальвінізм, бо бачылі ў ім рэлігію, якая аддзеліць ВКЛ ад праваслаўнай Масквы і каталіцкай Польшчы.
Галоўным апекуном Рэфармацыі ў ВКЛ быў "некаранаваны кароль Літвы" віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны, які заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую суполку і залажыў у Бярэсці першы збор (пратэстанцкую царкву). У хуткім часе арганізоўваюцца дзесяткі пратэстанцкіх суполак і пры іх - зборы, школы, прытулкі, друкарні. Буйнейшымі рэфармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Нясвіж, Бярэсце, Іўе, Кпецк, Наваградак, Віцебск, Лоск, Слуцк. Вакол іх групуюцца выдатныя вучоныя, пісьменнікі, кнігавыдаўцы, самымі вядомымі з якіх з'яўляюцца Сымон Будны (каля 15301593) і Васіль Цяпінскі (каля 15401603). Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, развіццю асветы і арганлзацыі кнігадрукавання, распаўсюджванню рэнесанснагуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры, пашырэнню яе міжнародных кантактаў.
Другая, пасля скарынінскай, друкарня на Беларусі была заснавана ў канцы 50х гг. у Нясвіжы М.Р.Чорным. Пры яго двары склаўся гурток выдатных беларускіх гуманістаў, у які ўваходзілі Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Астап Валовін, Лаўрын Крыткоўскі.
Кальвінісцкія школы адчыняюцца ў Вільні, Слуцку, Смаргоні, Наваградку і іншых беларускіх гарадах. Яны знаходзіліся пад заступніцтвам магнатаў і былі арыентаваны галоўным чынам на шляхецкую моладзь. Асноўная ўвага ў іх надавалася тэалагічным дысцыплінам, але вывучаліся таксама беларуская і старажытныя мовы, рыторыка, паэзія, дыялектыка, філасофія, права. У Слуцку дзейнічала школагімназія, дзе рыхтавалі кальвінісцкіх настаўнікаў і кіраўнікоў суполак. Існавалі таксама школа для дзяўчынак, што па тым часе было з'явай надзвычайнай.
Рэфармацыйны рух адыграў пэўную ролю ў развіцці рэлігійнай талерантнасці ў ВКЛ. Выдадзены ў 1563 г. прывілей караля Рэчы ІІаспалітай Жігімокта II Аўгуста ўраўноўваў пратэстантаў у правах з католікамі. У 1573 г. быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнанняў, тэкст якога ўвайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.
У 60я гг. ХVІ ст. у кальвінізм перайшлі такія вядомыя магнаты як Радзівілы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы, Валовічы, Тышкевічы, а таксама значная частка шляхты. Калі ў гэты час іншаземцы пісалі аб магнатах і шляхце ВКЛ, дык лічылі іх цалкам пратэстанцкімі.
Контррэфармацыя на Беларусі пачалася з канца 60х гг. ХVІ ст. Асноўную ролю ў ей адыграў ордэн езуітаў, які быў зацверджаны папам Паўлам ІІІ у 1540 г. У ВКЛ езуіты прыехалі ў І569 г. па запрашэнні віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча. Яны пачалі актыўную дзейнасць і заснавалі ў Вільне свой калегіум. Закранутае рэфармацыйным рухам грамадства, спачатку аднеслася да езуітаў вельмі насцярожана, але яны не спынялі працы. У той час у езуітаў была лепшая ў Еўропе адукацыя, пабудаваная на гуманістычных прынцыпах павагі да вучняў. Вялікую ролю адыграла і тое, што навучанне ў езуітаў было бясплатным. У 1586 г. у віленскім калегіуме і гімназіі ўжо вучылася прыкладна 700 чалавек. З Вільні езуіты пашырылі сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю ВКЛ. Хутка іх калегіумы адчыніліся ў Полацку, Нясвіжы, Віцебску, Мінску, Оршы і іншых гарадах. Вынікі гэтай дзейнасці былі відавочнымі. Дзеці шчырых прыхільнікаў Рэфармацыі рабіліся шчырымі католікамі. Напрыклад, перайшлі ў каталіцтва чатыры сыны М.Р.Чорнага, а адзін з іх нават прыняў сан і зрабіўся віленскім біскупам.
Поспеху Контррэфармацыі на Беларусі садзейнічала і тое, што рэфармацыйны рух падзяляецца на некалькі накірункаў, якія палемізуюць паміж сабой. У пачатку 60х гг. у беларускім пратэстанцтве вылучыўся радыкальны накірунак - антытрынітарызм альбо арыянства. Такую назву ён атрымаў таму, што ў ім адмаўлялася Тройца, а першым супраць хрысціянскага вучэння аб Тройцы выступіў у канцы Ш ст. александрыйскі свяшчэннік Арый.
У антытрынітарысцкім руху вылучаліся дзве плыні:
1.Памяркоўная, да якой належалі Будны і Цяпінскі. Прыхільнікі гэтай плыні крытыкавалі хрысціянскае веравучэнне з рацыяналістычных пазіцый. Яны разглядалі Бога ў якасці безасабовага пачатку, адмаўлялі неўміручасць душы, замагільны свет.
2.Радыкальная, прадстаўнікамі якой былі Пётр з Ганёнзы, Якуб з Калінаўкі, Марцін Чэховіч. Яны не толькі адмаўлялі многія хрысціянскія дагматы, але таксама патрабавалі сацыяльных змен: ліквідацыі прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, войнаў, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці. Гэтыя патрабаванні прывялі да канфлікту з прадстаўнікамі больш памяркоўных кірункаў у рэфармацыйным руху і адштурхнулі ад яго шляхту і магнатаў.
Колькасць прыхільнікаў Рэфармацыі на Беларусі ў другой палове ХVІст. пачынае рэзка змяншацца. У 1658 г. Сейм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян. Яны павінны былі альбо прыняць каталіцтва, альбо з'ехаць у іншыя краіны. Пасля гэтага на Беларусі засталіся толькі асобныя пратэстанцкія суполкі.
3. Веравучэнне і культ пратэстанцтва
Як ужо казалася, у пратэстанцтве ёсць вельмі шмат накірункаў, якія даволі часта ставяцца адзін да другога вельмі непрымірыма. Нягледзячы на гэта, можна вылучыць агульныя рысы ў іх веравучэнні і кульце.
Пратэстанцкае веравучэнне грунтуецца на трох асноўных палажэннях, выпрацаваных Марцінам Лютэрам у яго палеміцы з каталіцтвам:
1. Аб апраўданні адзінай верай незалежна ад спраў. У каталіцтве і праваслаўі прызнаецца важнасць для выратавання добрых учынкаў (устрыманне ад грахоў, выконванне запаведзяў, наведванне царквы, малітвы, дапамога бедным і г.д.), якія з'яўляюцца вынікам веры. Лютэр адзначыў, што ўсе гэтыя ўчынкі можна рабіць чыста фармальна, не маючы веры, і адмовіў іх ролю ў выратаванні. Ён сцвярджаў, што чалавек можа верыць у Бога і рабіць усе, што хоча.
Прыняцце палажэння аб апраўданні адзінай верай з'яўляецца вынікам прызнання пратэстанцтвам фундаментальнай сапсаванасці прыроды чалавека першародным грахом. У выніку грэхападзення чалавек страціў здольнасць самастойна рабіць дабро. Усе тыя добрыя справы, якія ён робіць, з'яўляюцца вынікам дапамогі Бога і не могуць быць пастаўлены чалавеку ў заслугу. Таму праз добрыя справы атрымаць выратавання немагчыма, яно можа разглядацца толькі як вынік выкупляльнай ахвяры Ісуса Хрыста, у якую трэба шчыра верыць.
3 пункту погляду пратэстанцтва, веруючы чалавек - гэта той, хто асэнсоўвае грахоўнасць сваей прыроды і таму звяртаецца да Бога з малітвай аб выратаванні. Гэтая малітва павінна быць падмацавана добрасумленным выкананнем сваіх абавязкаў, бо па ступені такой дабрасумленнасці Бог судзіць аб моцы веры і жаданні атрымаць выратаванне. Для пратэстанцтва любы від чалавечай дзейнасці (грамадзянскай, працоўнай, сямейнай і г.д.) набывае рэлігійны сэнс і разглядаецца як форма служэння Богу. Мірскую дзейнасць пратэстанцтва разглядае з пазіцый рэлігійнага прызвання - выкананне чалавекам сваіх абавязкаў лічыцца асноўнай задачай жыцця хрысціяніна.
Вынікам палажэння аб прынцыповай сапсаванасці прыроды чалавека грахом і апраўданні яго толькі верай у выкупляльную ахвяру Хрыста з'яўляецца вельмі важнае для пратэстанцтва вучэнне аб прадвызначэнні. Згодна з ім, кожны чалавек яшчэ да свайго нараджэння прадвызначаны Богам да выратавання альбо да асуджэння. Але ніхто не можа ведаць аб сваім лёсе і таму павінен верыць у міласэрнасць Бога і спадзявацца на свае выратаванне. Менавіта вера і надзея - дары Бога, і паказчык таго, што чалавек, які іх мае, будзе выратаваны. Таксама аб сваей прадвызначанасці да выратавання можна здагадацца па поспехах у практычнай дзейнасці. Калі чалавек іх мае, значыць Бог прыхільны да яго і дае яму ажыццявіць сваё прызванне.
2. Біблія з'яўляецца адзінай крыніцай веравучэння. Кожны веруючы мае права і нават абавязаны чытаць і тлумачыць Біблію. Да гэтага ў каталіцтве права чытаць Біблію і тлумачыць яе змест мелі толькі свяшчэнкікі. Яна выдавалася на лацінскай мове, і не ўсе веруючыя маглі яе чытаць. Лютэр пераклаў Біблію на нямецкую мову. Ён прысвяціў гэтай працы 12 гадоў, набыў шмат хвароб ад сядзячага вобраза жыцця, але стварыў выдатны пераклад. Таксама і ў іншых краінах пратэстанты актыўна пачынаюць перакладаць і выдаваць Біблію на нацыянальных мовах.
Абвясціўшы Біблію адзінай крыніцай веравучэння, Лютэр тым самым адмовіў боскі аўтарытэт Свяшчэннага Падання, якое разглядаў як вынік чыста чалавечай дзейнасці. Такі падыход быў абумоўлены шмат у чым не столькі багаслоўскімі, колькі арганізацыйнымі аспектамі Рэфармацыі. Неабходна было абгрунтаваць існаванне новых пратэстанцкіх цэркваў, а для гэтага абвясціць існуючую хрысціянскую традыцыю створанай не Богам, а людзьмі і тым самым атрымаць права на сваю ўласную дзейнасць. Аднак цалкам адмовіцца ад традыцыі і абапірацца ў сваім веравучэнні толькі на Біблію пратэстантам не ўдалося. Ролю Свяшчэннага Падання ў пратэстанцтве сталі выконваць творы Лютэра, Цвінглі, Кальвіна і іншых дзеячаў Рэфармацыі.
3. Аб усеагульным свяшчэнстве. Адной з асноўных задач Рэфармацыі было пераадоленне злоўжыванняў з боку каталіцкай іерархіі і памяншэнне яе ўплыву на грамадскае жыццё. Пратэстанты ставілі сваёй мэтай стварэнне простай і таннай царквы, узорам якой з'яўлялася для іх жыццё першых хрысціянскіх суполак. Яны лічылі, што кожны чалавек праз сваю веру непасрэдна зносіцца з Богам і таму адмаўлялі каталіцкі дагмат аб выратавальнай ролі царквы. Згодна з пратэстанцтвам, царкоўная іерархія, свяшчэннікі і манахі непатрэбны для справы выратавання. Кожны хрысціянін праз свае хрышчэнне атрымлівае права на свяшчэнства, ён можа прапаведваць і выконваць богаслужэнні. У пратэстанцтве ёсць свяшчэннаслужыцелі, але іх статус прынцыпова іншы, чым у праваслаўі і каталіцтве. Ад іншых членаў пратэстанцкіх суполак яны адрозніваюцца толькі сваёй прафесійнай падрыхтоўкай у галіне тлумачэння Свяшчэннага Пісання, адпраўленні абрадаў і г.д. Сваю дзейнасць яны разглядаюць як службу, на якую іх упаўнаважыла суполка. Кожны дарослы пратэстант мае права і абавязак прымаць актыўны ўдзел у вырашэнні праблем сваей рэлігійнай арганізацыі. У пратэстанцтве адменены цэлібат, бо лічыцца, што ён не прыносіць ніякай карысці і нават шкодны.
Адмаўляючы выратавальную ролю царквы, дзеячы Рэфармацыі імкнуліся зрабіць культ больш простым і танным. Богаслужэнне было зведзена галоўным чынам да чытання Бібліі, казання, спявання псалмоў. Была скарочана колькасць таінстваў, адмоўлены малітвы за памёрлых, шанаванне святых і святы ў іх гонар. Храмы рабіліся больш простымі без пышнага убрання, з іх былі зняты званы.
У веравучэнні і кульце пратэстанцкіх цэркваў таксама ёсць некаторыя адрозненні.
Англіканства з'яўляецца найбольш кампрамісным варыянтам пратэстанцтва, у яго веравучэнні і кульце спалучаюцца каталіцкія і пратэстанцкія элементы. Так палажэнне аб выратавальнай ролі царквы дапаўняецца палажэннем аб выратаванні асабістай верай. Багаслужэнне ў англікан нагадвае каталіцкае. Прызнаюцца ўсе сем таінстваў. Дакументамі, у якіх выкладзены веравучэнне і культ англіканства з'яўляюцца "39 артыкулаў" (зацверджаны ў 1571 г.) і "Кніга агульных малітваў" (зацверджана ў 1662 г.) Англіканская царква мае епіскапальную пабудову, яе іерархія прэтэндуе на пераемнасць улады ад апосталаў. Англіканства распаўсюджана ў Англіі і яе былых калоніях. Зараз налічваецца 25 аўтаномных англіканскіх цэркваў, кіраўнікі якіх прыкладча раз у 10 год збіраюцца на Ламберцкіх канферэнцыях. У Велікабрытані англіканская царква з'яўляецца дзяржаўнай, кіруе ёй кароль (зараз каралева Елізавета П). Духоўным кіраўніком усіх англікан Велікабрытаніі і старшынёй Ламберцкіх канферэнцый з'яўляецца архіепіскап Кентэрберыйскі. Частка епіскапаў займае месцы ў палаце лордаў парламента краіны. Усяго ў свеце зараз налічваецца каля 70 мільёнаў англікан.
Асноўныя палажэнні веравучэння лютэранства выкладзены ў кнізе "Аўгсбургскае веравызнанне", якое складзена вучнем Лютэра Філіпам Меланхтонам у 1530 г. Прызнаецца таксама НікеаКанстанцінопальскі сімвал веры. У кульце лютэран існуе тры таінствы: хрышчэнне, прычашчэнне і споведзь, але апошняя ў якасці таінства прызнаецца не ўсімі. Канфірмацыя, шлюб, сабораванне разглядаюцца як простыя абрады. Лютэранскімі суполкамі кіруе савет на чале з пастарам. У лютэран ёсць епіскапы, якія пасвячаюць пастараў. Пастары з'яўляюцца арганізатарамі рэлігійнага жыцця, тлумачальнікамі Свяшчэннага Пісання, прапаведнікамі і маральнымі настаўнікамі. Лютэранства распаўсюджана ў такіх краінах як Германія, Швецыя, Данія, Нарвегія, Фінляндыя, ЗША. У Аўстрыі, Венгрыі, Францыі лютэранскую царкву таксама называюць евангелічнай. Зараз у свеце прыкладна 75 мільёнаў лютэран і 192 лютэранскіх царквы. Каля 50 млн. веруючых аб'яднаны ў Сусветны лютэранскі саюз, які функцыянуе з 1947 г. На тэрыторыі Беларусі зараз ёсць 4 лютэранскія суполкі, якія складаюцца пераважна з немцаў.
Найбольш радыкальныя змены каталіцкага веравучэння і культу адбыліся ў кальвінізме. Адзінай крыніцай веравучэння лічыцца Біблія. У адрозненне ад лютэранства няма агульнаабавязковага Сімвалу веры. Аўтарытэтнымі для прапаведнткаў з'яўляюцца кнігі Кальвіна "Настаўленні ў хрысціянскай веры" (15361559), "Царкоўныя ўстанаўленні", "Жэнеўскі катэхізіс" (1545), а таксама "Шатландскае веравызнанне" (1560) і "Вестмінсцерскае вызнанне веры" (1547).
Асаблівасцю веравучэння кальвінізму з'яўляецца паслядоўнае правядзенне палажэння аб прадвызначанасці Богам адных людзей да выратавання, другіх - да асуджэння. Ускосным сведчаннем богаабранасці могуць служыць прафесійныя поспехі чалавека. Гэта стымулявала развіццё капіталістычных адносін і надавала ім вышэйшую санкцыю. Заахвочванне накапляльніцтва спалучалася з пропаведзю мірскога аскетызму ў асабістым жыцці (абавязковае наведванне царквы і выкананне жорсткіх маральных нормаў, заклікаў не ленавацца, эканоміць сродкі, але траціць іх не на сябе, а пускаць у абарот і г.д.).
У кальвінізме значна спрошчаны культавая дзейнасць і рэлігійная арганізацыя. Прызнаецца хрышчэнне і прычашчэнне, але яны страцілі значэнне таінстваў і разумеюцца як сімвалы блізкасці да Ісуса Хрыста і веруючых адзін да аднаго. У храмах адсутнічаюць алтар, арган, іконы, свечы і г.д. На пярэднім плане стаіць вялікі крыж, а побач на ўзвышэнні - кафедра, з якой прапаведуе пастар. У кальвінізме існуе дэмакратычнае кіраванне царквой: незалежныя адна ад другой суполкі (кангрэгацыі) узначальваюцца выбарным органам - кансісторыяй, куды ўваходзяць пастар, дыякан і прэсвітэр (старэйшына). Вышэйстаячым органам э'яўляецца правінцыяльны сінод альбо асамблея, які складаецца з дэлегатаў ад кансісторый. На нацыянальным узроўні дзейнічае нацыянальны сінод. Рашэнні сінодаў не з'яўляюцца абавязковымі для кангрэгацый.
Зараз кальвінісцкія цэрквы ў кантынентальнай Еўропе называюць рэфармацкімі, а ў Велікабрытаніі, ЗША і некаторых былых англійскіх калоніях - прэсвітэрыянскімі. Існуе Сусветны альянс рэфармацкіх цэркваў, які аб'ядноўвае каля 40 мільёнаў чалавек з больш чым 81 тыс. кангрэгацый.
Зараз у свеце налічваееца звыш 50 мільёнаў кальвіністаў. Найбольш моцныя кальвінісцкія цэрквы дзейнічаюць у Нідэрландах, ЗША, Германіі, Францыі, Шатландыі і ПаўднёваАфрыканскай рэспубліцы. На Беларусі ёсць адна кальвінісцкая суполка ў Мінску.
4. Пратэстанцкія секты
Мы ўжо казалі, што для пратэстанцтва характэрна высокая ступень раздробленасці. Абумоўлена гэта тым, што з самага пачатку, каб абгрунтаваць свой разрыў з каталіцтвам, дзеячы Рэфармацыі адмовілі боскі аўтарытэт Свяшчэннага Падання і абвясцілі права і абавязак кожнага веруючага самастойна тлумачыць Біблію. А паколькі пунктаў погляду можа быць шмат, то пачаўся працэс узнікнення новых пратэстанцкіх арганізацый, кожная з якіх прапанавала сваё разуменне Свяшчэннага Пісання, якое яна лічыла адзіна аўтэнтычным.
Зараз налічваецца каля 200 самастойных пратэстанцкіх накірункаў, але толькі тры з іх - лютэранства, кальвінізм і англіканства - з'яўляюцца цэрквамі. Усе астатнія - гэта секты.
У першай лекцыі мы адзначалі, што слова "секта" у штодзённым словаўжыванні часта мае абразлівае адценне, у навуцы ж - гэта тэрмін для абазначэння рэлігійнай арганізацыі, якая ўзнікла ў выніку аддзялення ад іншай рэлігійнай арганізацыі (царквы альбо секты) па прычыне нязгоды з некаторымі палажэннямі яе веравучэння. Само слова "секта" у перакладзе з лацінскай мовы азначае "правіла", "метад", "вобраз мыслі і жыцця", "вучэнне", "школа". У антычнасці гэтым словам абазначалі часцей за ўсе філасофскую школу, якая прытрымлівалася нетрадыцыйнага для тых часоў вучэння, альбо палітычную партыю меншасці. У гэтым сэнсе буйнейшы рымскі гісторык Тацыт гаварыў аб сектах стоікаў і кінікаў, маючы на ўвазе сучасныя яму філасофскія школы. У ІІ ст. н.э. рымскі правіцель Пліній Малодшы пісаў імператару Траяну аб "секце хрысціян", маючы на ўвазе рэлігійны накірунак са своеасаблівымі поглядамі.
Пасля таго, як хрысціянства зрабілася дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай Імперыі, слова ''секта'' набыло адмоўны сэнс і мі сталі абазначаць тыя рэлігійныя суполкі, вераванні якіх адрозніваліся ад агульнацаркоўных.
Многія даследчыкі не ўжываюць тэрмін "секта", каб не абразіць прыхільнікаў гэтых рэлігійных арганізацый. Так лютэранства, кальвінізм і англіканства называюць "раннімі пратэстанцкімі цэрквамі", а баптызм, адвентызм, пяцідзясятніцтва - "познімі пратэстанцкімі цэрквамі". Мы будзем ужываць тэрмін "секта", але, ні ў якім разе, не для таго, каб выказаць непавагу да гэтых арганізацый, а з мэтай падкрэсліць іх спецыфіку, якая праяўляецца ў наступных асноўных рысах:
1.Арганізацыйная замкнутасць. Сектанты аддзяляюць сябе ад астатняга грамадства. У секце падкрэсліваецца, што яна складаецца з людзей богаабраных, якія адрозніваюцца ад іншых. Паўнапраўным членам арганізацыі чалавек робіцца толькі пасля таго, як праявіцца ягоная богаабранасць.
2.ІІрынцыповая роўнасць усіх членаў. Абвяшчэнне роўнасці паміж свяшчэннаслужыцелямі і міранамі - агульнапратэстанцкае палажэнне. Аднак у цэрквах захоўваецца некаторая іерархічнасць, у большасці сект яна прынцыпова адмаўляецца: усе члены роўныя, называюць адзін аднаго "брат", "сястра", звяртаюцца незалежна ад узросту на "ты", кіраўніцтва нічым не адрозніваеца ад іншых, яно проста выконвае сваё служэнне, усе праблемы вырашаюцца разам. Хаця, трэба адзначыць, што нярэдка ў сектах назіраюцца даволі аўтарытарныя ўзаемаадносіны.
3.Упэўненасць у тым, што толькі іх вучэнне з'яўляецца правільным непрыманне магчымасці іншых поглядаў. Гэта можа праяўляцца парознаму: ад нястрыманага жадання павярнуць іншадумца на "сапраўдны шлях" да прамога абвінавачвання яго ў служэнні сілам зла. Як правіла, пратэстанцкія секты даволі палемічна ставяцца адна да адной.
Мы разгледзім толькі некаторыя з тых пратэстанцкіх сект, якія дзейнічаюць зараз на тэрыторыі Беларусі.
Баптысты. Секта ўзнікла ў пачатку ХVІІ ст. у Англіі. Незалежна адзін ад аднаго з'явіліся два накірункі: агульныя і партыкулярныя баптысты. Першыя лічаць, што смерць Хрыста выкупіла грахі ўсіх людзей, а не толькі прадвызначаных да выратавання, і лёс чалавека залежыць ад яго свабоднай волі. Першая суполка агульных баптыстаў была створана ў 1609 г. у Амстэрдаме англійскімі кальвіністамі, якія ў 1611 г. вярнуліся на радзіму і прынеслі туды новае вучэнне. Партыкулярныя баптысты падзяляюць вучэнне Кальвіна аб пачатковым прадвызначэнні Богам кожнага чалавека да выратавання альбо да асуджэння. Першая суполка партыкулярных баптыстаў узнікла ў Англіі ў 1638 г. У далейшым дамінуючае палажэнне атрымалі партыкулярныя баптысты, а агульныя зараз налічваюць толькі некалькі соцен тысяч прыхільнікаў. У Англіі баптысты належалі да ліку дысідэнтаў (ад лац. dissidens - разнагалоссе, разыходжанне ў поглядах), знаходзіліся ў апазіцыі да дзяржаўнай англіканскай царквы і праследаваліся. Гэта прымушала іх эміграваць у Амерыку, якая ў тыя часы была прытулкам для ўсіх уцекачоў з Еўропы. Менавіта ў Амерыцы баптызм атрымаў развіццё, асабліва сярод неграў. Колькасць прыхільнікаў баптызму інтэнсіўна расла, і ў далейшым ён пачынае распаўсюджвацца ў іншыя краіны свету.
Само слова "баптызм" паходзіць ад грэчаскага дзеяслова ''baptizo'' - "акунаць", ''хрысціць у вадзе". 3 хрысціянскіх таінстваў баптысты прызнаюць хрышчэнне і прычашчэнне, але лічаць іх простымі абрадамі, якія сведчаць аб веры. Верыць жа можа толькі той, каго Бог прадвызначыў да выратавання. Баптысты не прызнаюць хрышчэння ў дзіцячым узросце і хрысцяць дарослых. Таму, калі ў іх суполку жадае ўступіць чалавек, які быў хрышчаны ў маленстве, яго перахрышчваюць. Баптысты лічаць, што хрышчэнне павінна быць свядомым актам, таму яму папярэднічае перыяд падрыхтоўкі, які доўжыцца не менш года. Чалавек ходзіць на малітоўныя сходы, вывучае Біблію, выконвае асобныя даручэнні. Потым з ім размаўляюць больш вопытныя члены суполкі і калі ўпэўніваюцца, што ён канчаткова стаў на шлях веры, яго дапускаюць да хрышчэння. Папярэдне чалавек павінен яшчэ адкрыта пакаяцца на сходзе суполкі ў сваіх грахах. Хрысцяць баптысты, як правіла, у адкрытых вадаёмах: рэках, азёрах, сажалках. Пры вялікіх малітоўных дамах ёсць спецыяльныя памяшканні для хрышчэння - баптыстэрыі, але на Беларусі іх няма. Абрад хрышчэння часцей за ўсё робіцца над групай людзей. Яны пераапранаюцца ў спецыяльнае белае адзенне, потым разам з прэсвітэрам заходзяць у ваду і ён, кажучы малітву, тройчы акунае кожнага з іх. Толькі пасля хрышчэння чалавек робіцца паўнапраўным членам суполкі і можа ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў.
Абрад хлебапераламлення (прычашчэння) баптысты робяць у першы тыдзень кожнага месяца. Ён асэнсоўваецца як нагадванне аб Тайнай Вячэры, калі Хрыстос святкаваў Пасху са сваімі вучнямі - і "пераламіў з імі хлеб". У баптызме таксама ёсць асаблівыя рытуалы шлюбу і пахавання і абрад пасвячэння ў прэсвітэры.
3 хрысціянскіх святаў баптысты адзначаюць толькі тыя, якія прысвечаны Ісусу Хрысту: Пасху, Раство, Узнясенне і г.д. Ёсць і спецыфічнае свята - Дзень жніва (адзначаецца ў верасні). На ім веруючыя выказваюць падзяку Богу за ўсё тое, што ён даў людзям за год, а таксама падводзяць вынікі сваей місіянерскай дзейнасці, "духоўнага жніва". Згодна з пратэстанцкім прынцыпам усеагульнасці свяшчэнства кожны баптыст абавязаны прапаведваць сваю веру. Тое, колькі чалавек ён прывёў у суполку, з'яўляецца паказчыкам ягонага служэння Богу.
Веравучэнне баптыстаў агульнапратэстанцкае. Адзінай яго крыніцай лічыцца Біблія, але прызнаецца таксама Апостальскі сімвал веры. Асаблівая ўвага надаецца вучэнню аб выкупляльнай ахвяры Ісуса Хрыста, які сваімі пакутамі і смерцю ўжо выкупіў грахі кожнага чалавека. Каб чалавек далучыўся да гэтай ахвяры, ад яго патрабуецца толькі вера. Праз веру адпускаюцца грахі. У веруючага чалавека ўваходзіць Святы Дух і адбываецца яго адраджэнне. Пасля гэтага веруючыя атрымліваюць адзін дух з Хрыстом, робяцца братамі і сёстрамі Хрыста і адзін аднаго.
Баптысты вераць у сваю богаабранасць, знешнім паказчыкам якой лічаць выкананне маральных абавязкаў перад Богам і блізкімі Таму ў баптызме вельмі строгая мараль. Забаронена курэнне, ужыванне спіртных напояў брыдкаслоўе, супружніцкая здрада. Калі чалавек парушае маральныя нормы, робіцца выснова аб няшчырасці ягонай веры, і ён можа быць выключаны з абшчыны. Адной з асноўных нормаў баптысцкай этыкі з'яўляецца абавязак сумленна працаваць. Як правіла, для баптыстаў характэрна высокая ступень працавітасці і ўзаемадапамогі. Суполка баптыстаў - гэта згуртаваны калектыў адзінадумцаў, якія падтрымліваюць адзін аднаго як матэрыяльна, так і духоўна.
Знешні і ўнутраны выгляд малітоўных дамоў баптыстаў вельмі просты. Адсутнічаюць іконы, распяцці, роспісы сцен, алтар, арган. На цэнтральнай сцяне звычайна напісана цытата з Бібліі "Бог ёсць любоў" (I Ян, 4, 8). Ёсць узвышэнне (сцэна), дзе стаіць кафедра, стол, за якім сядзяць кіраўнікі суполкі і госці, раяль, месца для хору.
Багаслужэнне ў баптыстаў адбываецца дватры разы на тыдзень. Складаецца з чытанняў Бібліі, спявання псалмоў, пропаведзі.
Кіруе баптысцкай абшчынай выбарны савет на чале з прэсвітэрам. Апошні не валодае ніякімі асаблівымі правамі, не мае спецыяльнага адзення, выбіраецца абшчынай, зарплату атрымлівае з яе ахвяраванняў. Ёсць абласныя саветы, якія складаюцца з прэсвітэраў суполак і ўзначальваюцца старэйшымі прэсвітэрамі вобласці, а таксама рэспубліканскі савет, які складаецца са старэйшых прэсвітэраў абласцей і іх намеснікаў і ўзначальваецца старэйшым прэсвітэрам рэспублікі. Перыядычна адбываюцца рэспубліканскія з'езды, на якіх аймяркоўваюцца найбольш важныя пытанні. Рашэнні абласных і рэспубліканскіх саветаў, а таксама з'ездаў не з'яўляюцца абавязковымі для суполак.
На тэрыторыі Беларусі баптызм з'яўляецца ў канцы XIX ст. Афіцыйная праваслаўная царква разглядала яго як шкодную секту і баптыстаў праследавалі. Паляпшацца іх становішча пачало пасля ўказу аб верацярпімасці 1905 г. Савецкія ўлады таксама спачатку не асабліва праследавалі секты, бо лічылі іх пацярпелымі ад царызму. Таму ў 20х гг. назіраецца рост і актывізацыя іх дзейнасці. На пачатак 30х гг. колькасць пратэстанцкіх сект дасягнула 89, але ў гэты час яны ўжо знаходзяцца на нелегальным становішчы. У 1937 г. у БССР усе цэрквы баптыстаў былі зачыненыя, а многія веруючыя апынуліся ў лагерах. У 1942 г. з мэтай устанаўлення кантроля за дзейнасцю баптысцкіх суполак улады дазволілі ім легалізаваць сваю дзейнасць, і баптысты ў 1944 г. аб'ядналіся з блізкімі ім па веравучэнні евангельскімі хрысціянамі. Быў створаны Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў на чале з Усесаюзным Саветам евангельскіх хрысціянбаптыстаў. У 1945 г. да яго далучылася частка хрысціян веры евангельскай (пяцідзесятнікаў), а у 1963 г. - брацкія менаніты. У 1960 г. у гэтай аргантзацыі адбыуся раскол. Непасрэднай падставай для яго паслужылі разасланыя Усесаюзным Саветам у мясцовыя суполкі "Інструктыўны ліст старэйшым прэсвітэрам" і новае "Палажэнне аб абшчынах ЕХБ", згодна з якімі рэлігійная дзейнасць суполак рэзка абмяжоўвалася і яны падпарадкоўваліся жорсткаму кантролю ўлад. Частка веруючых, у асноўным гэта былі евангельскія хрысціяне, асудзіла такую палітыку кіраўніцтва і выступіла з ініцыятывай склікання Усесаюзнага з'езда, каб абмеркаваць становішча. Тыя суполкі, якія іх падтрымалі, сталі называцца "ініцыятыўнікі" альбо "незарэпстраваныя "баптысты", і жорстка праследаваліся ўладамі. Яны стварылі Саюз цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Такім чынам, з пачатку 60х гг. на тэрыторыі Савецкага Саюза існавалі дзве паралельныя структуры: Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў і Савет цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Гэтае ж становішча захоўваецца і зараз. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі дзейнічала 233 суполкі Евангельскіх хрысціянбаптыстаў і 31 суполка Савета цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў.
Секта пяцідзесятнікаў узнікла ў пачатку XX ст. у ЗША. Яе назва паходзіць ад апісанай у Новым Запавеце падзеі, калі на пяцідзесяты дзень пасля Пасхі на апосталаў сышоў Святы Дух і яны атрымалі здольнасць размаўляць на іншых мовах, лячыць хворых і рабіць прароцтва. Сучаснае пяцідзесятніцтва, хаця ў яго і былі папярэднікі ў XIX ст. датуе сваё паходжанне з 7 гадзін вечара 31 снежня 1900 г. Перад гэтым пастар г.Топеко, штат Канзас, Чарльз Пархэм старанна вывучаў з групай сваіх студэнтаў Новы Запавет з мэтай разгадаць тайну сілы хрысціянства апостальскіх часоў. Студэнты нарэшце вырашылі, што гэта тайна змяшчаецца ў размаўленні на розных мовах, якое, як яны лічылі, заўсёды суправаджае прыняцце Святога Духа. Натхнёныя гэтай ідэяй, яны вырашылі маліцца, пакуль не атрымаюць хрышчэння Святым Духам і як знак яго размаўленне на іншых мовах. 31 снежня 1900 г. яны маліліся ўвесь дзень без усякага выніку, пакуль адна маладая дзяўчына не сказала, што не хапае "ўскладання рук", Пархэм усклаў ёй на галаву рукі, і яна адразу ж пачала размаўляць на "невядомай мове". Гэта атрымала назву "хрышчэнне Святым Духам". За наступныя дні было некалькі такіх хрышчэнняў, у тым ліку і самога Пархэма, і ўсе яны суправаджаліся гаварэннем на іншых мовах (гласалаліяй). Вельмі хутка рух пяцідзесятніцтва распаўсюдзіўся ў Амерыцы і выйшаў за яе межы. Зараз у свеце налічваецца больш за 50 мільёнаў пяцідзесятнікаў.
Пяцідзесятнікі тыпова пратэстанцкая секта. Усе тыя рысы, якія мы назвалі, кажучы аб баптыстах, ёсць і ў пяцідзесятнікаў. Яны прызнаюць хрышчэнне і хлебапераламленне ў якасці абрадаў, якія сведчаць аб веры. Хрысцяць дарослых у адкрытых вадаёмах альбо басейнах. Хрышчэнне разглядаецца як свядомы акт, і таму яму папярэднічае перыяд падрыхтоўкі не менш года. Перад хрышчэннем чалавек каецца ў грахах. Абрад хлебапераламлення адбываецца ў пяцідзесятнікаў у першую нядзелю кожнага месяца як успамін аб Тайнай Вячэры. Раней хлебапераламленне суправаджалася абрадам мыцця ног, бо згодна з Бібліяй, Хрыстос на Тайнай Вячэры мыў ногі сваім вучням, каб паказаць любоў да іх. Пяцідзесятнікі мылі ногі адзін аднаму: мужчыны - мужчынам, жанчыны - жанчынам. Зараз гэты абрад сустракаецца толькі ў некаторых суполках.
Спецыфічным абрадам пяцідзесятнікаў з'яўляецца хрышчэнне Святым Духам, асноўным знакам якога лічыцца размаўленне на іншых мовах. Адбываецца яно парознаму. Звычайна чалавек, якога збіраюцца хрысціць Святым Духам, некалькі дзён пасціць, потым у час набажэнства ён разам з суполкай моліцца, просячы аб сыходжанні Святога Духа. Атмасфера пры гэтым эмацыянальна напружаная, што наогул характэрна для богаслужэнняў пяцідзесятнікаў, чалавек хоча пачаць размаўляць на іншых мовах., і даволі хутка ён пачынае выкрыкваць незразумелыя гуказлучэнні. Гэта з'яўляецца для іншых членаў суполкі знакам, што адбылося хрышчэнне Святым Духам. Загаварыць на іншых мовах можа і той чалавек, якога ў дадзены момант не хрысцяць, альбо гэта можа адбыцца дома, у працэсе індывідуальнай малітвы.
Самі пяцідзесятнікі згаджаюцца з тым, што іх "іншыя мовы" не зразумелыя нікому: ні таму, хто размаўляе, ні тым, хто слухае. Але яны сцвярджаюць, што размова адбываецца не з людзьмі, а з Богам, які гэтыя мовы разумее.
Лічыцца, што хрышчэнне Святым Духам адбываецца аднойчы, але дар размаўляць на іншых мовах застаецца, і чалавек можа ў далейшым ім карыстацца. Спасылаючыся на Біблію, пяцідзесятнікі называюць 9 дароў Святога Духа: слова мудрасці, слова ведаў, веру, дар лячэння, стварэння цудаў, прароцтва, адрознення духаў, розных моў, тлумачэння моў. У некаторых пяцідзесятніцкіх сектах ёсць людзі, якія тлумачаць мовы. Распаўсюджана практыка лячэння хворых пры дапамозе Святога Духа. Зрэдку гэта дае станоўчы эфект, як вынік псіхатэрапеўтычнага ўздзеяння. Распаўсюджаны сярод пяцідзесятнікаў і дар прароцтваў. Прарокі і прарочыцы ёсць у многіх суполках. Займаюцца яны не прадказаннем будучага, а паведамленнем пра волю Бога.
У малітоўных дамах пяцідзесятнікаў няма ікон, крыжоў алтара, аргана і іншых прадметаў хрысціянскага культу.
Пяцідзесятнікі не з'яўляюцца адзінымі ў арганізацыйным плане і падзяляюцца на шэраг накірункаў, найбольш вялікімі з якіх з'яўляюцца хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ), хрысціяне евангельскай веры (ХЕВ) і евангельскія хрысціяне ў духу апостальскім.
На тэрыторыі Беларусі пераважна распаўсюджаны хрысціяне веры евангельскай. З'явіліся яны тут у 20я гг. Асноўная колькасць іх суполак існавала ў Заходняй Беларусі. У 1945 г. у СССР частка хрысціян веры евангельскай з мэтай легалізацыі сваёй дзейнасці ўвайшла ў склад Саюза евангельскіх хрысціянбаптыстаў, бо ўлады суполкі пяцідзесятнікаў не рэгістравалі. Пры гэтым яны павінны былі адмовіцца ад гласалаліі, абраду амавення ног, прароцтваў і экстатычнай культавай практыкі. Такія ўмовы не задавальнялі пяцідзесятнікаў, і ўжо з 1947 г. яны пачынаюць выходзіць з Саюза ЕХБ і існаваць у нелегальным становішчы.
Легалізацыя дзейнасці пяцідзесятнікаў у СССР адбылася у 1989 г. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 414 суполак хрысціян веры евангельскай. Кіруе імі выбарны савет на чале з прэсвітэрам. Суполкі аб'ядноўваюцца ў акругі, якімі кіруюць епіскапы. Існуе Саюз хрысціян веры евангельскай Беларусі, які ўваходзіць у Сусветны Саюз Асамблей Бога.
Рух адвентыстаў узнік у сярэдзіне XIX ст. у ЗША. Яго назва паходзіць ад лац. adventus - прыход, прышэсце. Адвентысты чакаюць хуткага Другога прыходу Ісуса Хрыста. Заснавальнікам гэтага руху э'яўляецца былы баптыст Уільям Мілер (І782І849). Не маючы тэалагічнай адукацыі, ён старанна вывучаў Бтблію і на падставе яе адвольнага тлумачэння прыйшоў да высновы, што 21 сакавіка 1843 г. адбудзецца Другое прышэсце Ісуса Хрыста. Уражаны гэтым сваім адкрыццём, Мілер у 1831 г. пачаў прапаведаваць, і ў яго назбіралася прыкладна 150200 тыс. прыхільнікаў. Вясной 1843 г. яны кідалі працу, прадавалі маёмасць і ў белых адзеннях чакалі Другога прышэсця Ісуса Хрыста. Калі чаканай падзеі не адбылося, Мілер сказаў, што ён памыліўся ў сваіх падліках і Другое прышэсце Хрыста будзе паміж 21 сакавіка 1843 г. і 21 сакавіка 1844 г. Калі ж і гэтае прадказанне не спраўдзілася, давер да Мілера з боку яго паслядоўнікаў быў страчаны, і ён памёр забыты і адзінокі. Але рух адвентыстаў не знік, ён толькі распаўся прыкладна на 20 накірункаў, самым вялікім сярод якіх з'яўляюцца адвентысты сёмага дня. Называюцца яны так таму, што святкуюць не нядзелю, а суботу, якая, згодна з Бібліяй, з'яўляецца сёмым днём тыдня. У гэты дзень ім нельга рабіць ніякую працу. Узнікла секта ў 1863 г. і зараз налічвае каля 5 млн. прыхільнікаў. Яе заснавальніцай з'яўляецца Алена Уайт (І827І9І5), прароцтвы якой былі пакладзены ў аснову веравучэння адвентыстаў сёмага дня.
Апроч шанавання суботы, другой спецыфічнай рысай адвентыстаў сёмага дня з'яўляецца так званая "Санітарная рэформа", падставай для якой паслужыла адно з прароцтваў Алены Уайт. Лічыцца, што аднойчы ёй з'явіўся анёл і перадаў загад Бога “сваім верным дзецям" весці здаровы лад жыцця. Не рэкамендуецца ўжываць у ежу свініну, тлушч, заечыну, некаторыя віды рыб, піць моцны чай, каву, какаву. Катэгарычна забаронены алкаголь, тытунь, наркотыкі. Кожны адвентыст павінен захаваць свае цела і душу "ва ўсёй цэласнасці без заганы” да Другога прышэсця Ісуса Хрыста. Вельмі вялікую ўвагу адвентысты сёмага дня надаюць прапагандзе здаровага ладу жыцця і дабрачыннай дзейнасці. На свае сродкі яны адчыняюць бальніцы, санаторыі, прадпрыемствы па вытворчасці здаровай ежы.
Адвентысты сёмага дня не адмовіліся ад ідэі аб хуткім Другім прышэсці Ісуса Хрыста, але не называюць яго канкрэтных тэрмінаў. Яны лічаць, што ў 1844 г. Хрыстос прыйшоў у "Нябесную святыню" і пачаў суд над праведнікамі, які завершыцца Яго Другім прышэсцем на зямлю. Адвентысты адмаўляюць пекла і рай, а таксама неўміручасць душы. Пасля смерці, па іх меркаванню, душа чалавека знаходзіцца ў асаблівым сне. У час Другога прышэсця Хрыста ўваскрэснуць праведнікі і разам з Хрыстом узнясуцца на неба, дзе будуць царстваваць тысячу гадоў. Пасля гэтага Хрыстос з праведнікамі спусціцца на Зямлю, і для Апошняга суда ўваскрэснуць грэшнікі. Яны разам з дэманамі будуць знішчаны агнём, а на ачышчанай і абноўленай Зямлі застануцца вечна жыць праведнікі. У якасці асноўных абрадаў адвентысты сёмага дня прызнаюць хрышчэнне дарослых і хлебапераламленне. Апошняе робіцца ў адну з субот кожнага квартала, яму папярэднічае абрад мыцця ног. Прызнаюцца таксама і іншыя абрады: пасвячэння ў прэсвітэры, сужэнства, алеяпамазання, пахавання, асвячэння памяшканняў і інш. У адвентыстаў сёмага дня ёсць дзесяціна - кожны веруючы павінен даваць дзесятую частку ад сваіх прыбыткаў, а ў каго ёсць жаданне - і больш. Справа гэта цалкам добраахвотная і прымусіць чалавека ніхто не можа.
У малітоўных дамах адвентыстаў сёмага дня няма ікон, крыжоў, алтара, аргана і іншых атрыбутаў хрысціянскага культу. Суполкі кіруюцца выбарным саветам на чале з прэсвітэрам. Ёсць таксама пасвечаныя прапаведнікі, дыяканы, дыяканісы, місіянеры, настаўнікі, евангелісты.
На тэрыторыі Беларусі адвентысты сёмага дня з'явіліся ў пачатку XX ст. У З0я гг. існавалі ў БССР падпольна, пасля Вялікай Айчыннай вайны - у легальных умовах. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 45 суполак адвентыстаў сёмага дня. Каардынуючым органам з'яўляецца Савет Беларускай канферэнцыі, які выбіраецца з'ездам прадстаўнікоў суполак на 3 гады. Кіруе саветам прэзідэнт Беларускай канферэнцыі.
Вышэйшай інстанцыяй адвентыстаў сёмага дня з'яўляецца Генеральная канферэнцыя, якая выбіраецца на 4 гады і знаходзіцца ў Вашынгтоне. Увесь свет падзелены на 6 частак (дывізіёнаў). Суполкі адвентыстаў сёмага дня Беларусі ўваходзяць у ЕўрапейскаАзіяцкі дывізіён Генеральнай канферэнцыі.
Сведкі Іеговы. Гэта секта ўзнікла ў 70я гг, XIX ст. у ЗША. Заснавальнікам яе з'яўляецца Чарльз Тэйз Расэл (18521916). Спачатку прыхільнікі Расэла называлі сябе Таварыствам даследчыкаў Бібліі, а з 1931 г. прынялі назву "сведкі Іеговы", абапіраючыся на наступны фрагмент з кнігі прарока Ісайі: "Няхай усе народы збяруцца разам... Няхай прадставяць сведак ад сябе і апраўдаюцца... А Мае сведкі, кажа Гасподзь, вы... Я прадрок, і выратаваў, і абвясціў; а іншага няма ў вас, і вы - сведкі Мае, кажа Гасподзь, што Я Бог" (Іс., 43, 912). Згодна з веравучэннем сведак Іеговы, Д'ябал заявіў, што Бог не можа засяліць зямлю людзьмі, якія застануцца Яму вернымі ў выпрабаваннях. Сведкі Іеговы сваім жыццём як бы абвяргаюць Д'ябла і сведчаць аб усемагутнасці Бога.
Свае веравучэнне сведкі Іеговы імкнуцца пабудаваць на рацыянальных прынцыпах. Так, яны адмаўляюць Тройцу. Хрыста лічаць не Богам, а былым архангелам Міхаілам, які ўвасобіўся ў выглядзе дасканалага чалавека. Святы Дух - гэта "ўлада і сіла Іеговы", якой Ён надзяліў Хрыста і тым самым упаўнаважыў прадстаўляць Яго. Сведкі Іеговы адмаўляюць пекла, рай, неўміручасць душы, лічаць, што Хрыстос загінуў не на крыжы, а на слупе. У іх ёсць свой пераклад Бібліі, дзе знайшлі адлюстраванне гэтыя палажэнні.
Сведкі Іеговы нецярпімыя да іншадумцаў. Сапраўднымі хрысціянамі яны лічаць толькі сябе, усе астатнія (праваслаўныя, католікі, лютэране, баптысты і іншыя) з'яўляюцца, на іх думку, сатаністамі.
Усю гісторыю яны разглядаюць як барацьбу паміж іегавістамі і сатаністамі. Лічаць, што з 1914 г. пачаўся пераходны перыяд ад царства людзей да царства Іеговы, які завершыцца вялікай бітвай - Армагедонам. На Зямлі застануцца толькі тыя, хто прызнае Іегову, яны будуць жыць у шчасці і багацці. Астатнія памруць. Зямлёй будзе кіраваць нябесны ўрад са 144 тыс. праведнікаў на чале з Хрыстом. Сведкі Іеговы лічаць, што да лічбы 144 тыс. зараз не хапае толькі 9 тыс., і таму Армагедон будзе хутка.
Вялікае значэнне сведкі Іеговы надаюць місіянерскай дзейнасці. Яны прапаведуюць на вуліцах і ходзяць па кватэрах, прапануючы пазнаёміцца з іх літаратурай - у асноўным гэта часопісы "Сторожевая башня" і "Пробудись".
У сведак Іеговы забаронена курэнне, брыдкаслоўе, неўпарадкаваны сэкс. Алкаголь ужываць можна, але абмежавана. Яны не могуць служыць у войску, не прымаюць удзел ў палітычным і грамадскім жыцці, спартыўных спаборніцтвах, не шануюць дзяржаўную сімволіку, у іх забаронена пераліванне крыві.
У якасці асноўных абрадаў сведкі Іеговы прызнаюць хрышчэнне і хлебапераламленне. У іх малітоўных дамах няма ніякай хрысціянскай культавай атрыбутыкі.
Сведкі Іеговы - гэта цэнтралізаваная арганізацыя. На чале яе стаіць Кіруючая карпарацыя, якая знаходзіцца ў Брукліне (прыгарад НьюЙорка). Увесь свет падзелены на зоны, зоны - на філіялы, філіялы - на вобласці, вобласці - на раёны. У раён уваходзіць да 20 суполак, якія называюцца сходамі. Суполкай кіруе савет на чале са старэйшынай, якога прызначае вышэйстаячая арганізацыя.
Усяго ў свеце зараз налічваецца больш чатырох мільёнаў сведак Іеговы.
У нас сведкі Іеговы з'явіліся ў пачатку 30х гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пасля далучэння гэтых земляў да СССР яны атрымалі магчымасць распаўсюджваць свае веравучэнне далей на ўсход. Савецкая ўлада лічыла сведак Іеговы рэакцыйнай сектай і жорстка іх праследавалі, таму яны дзейнічалі ў падполлі. Афіцыйна сведкі Іеговы былі легалізаваны ў СССР толькі ў пачатку І99І г. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі існавала 21 суполка сведак Іеговы.
Пратэстанцтва - найбольш інтэнсіўна развіваючыся кірунак у хрысціянстве. Яно ўзнікла як пратэст супраць злоўжыванняў у каталіцкай царкве. Характэрнай рысай пратэстанцтва з'яўляецца наяўнасць шматлікіх накірункаў, кожны з якіх прэтэндуе на выключную правільнасць свайго веравучэння. На Беларусі на 1 студзеня 1999 г. было зарэгістравана 14 пратэстанцкіх накірункаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Кудрявцев В.В. Лекции по истории религии и свободомыслия / В.В. Кудрявцев. - Мн., 1998.